Да +36℃. Чырвоны ўзровень небяспекі абвешчаны на суботу для паўднёвага ўсходу Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 21 жніўня 2026, 14:52
https://reform.news/be/da-36-chyrvony-zroven-nebjaspeki-abveshchany-na-subotu-dlja-pa-dnjovaga-shodu-belarusi/Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з чырвоным узроўнем небяспекі. Яно датычыцца паўднёвага ўсходу Беларусі.
“22 жніўня (субота) днём па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +35..+36℃, месцамі +30..+34℃”, – гаворыцца ў папярэджанні.
Пры гэтым заўтра на тэрыторыі ўсёй краіны будзе дзейнічаць аранжавы ўзровень небяспекі. Ён абвешчаны з-за навальніц і парывістага ветру, максімальная хуткасць якога будзе дасягаць нават 27 м/с.
