Украіна лічыць беларускі напрамак пагрозай і ўзмоцніць супрацоўніцтва з беларускімі дэмсіламі — Сібіга
Рэдакцыя Reform.news · 19 жніўня 2026, 12:55
https://reform.news/be/ukraina-lichyc-belaruski-napramak-pagrozaj-i-zmocnic-supraco-nictva-z-belaruskimi-djemsilami-sibiga/Украіна лічыць, што Беларусь па-ранейшаму ўяўляе пагрозу, і працуе над дакументам, які вызначае адносіны з Мінскам. Пра гэта падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
«Дакумент будзе гатовы, і мы яго прадставім і на камітэце, і з вамі падзелімся», — адказаў ён на пытанне аб падрыхтоўцы стратэгіі ў дачыненні да Беларусі.
Паводле слоў Сібігі, Украіна разглядае беларускі рэжым як пагрозу сваёй бяспецы і будзе ўзмацняць супрацоўніцтва з беларускімі дэмсіламі.
«Беларускі напрамак і далей уяўляе пагрозу для нашай бяспекі, для еўрапейскай бяспекі. Беларусь адказная за расійскую агрэсію. Рэжым Лукашэнкі павінен быць прыцягнуты да адказнасці, падвергнуты санкцыям.
Мы структуравалі нашы падыходы ў рамках нашай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Мы наладзілі належнае супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі. І я ў міністэрстве прызначыў пасла па асаблівых даручэннях, адказнага за гэты напрамак, і мы інстытуцыйна будзем яго ўзмацняць», — заявіў Сібіга на пасяджэнні Рады.
