Reform.news

СМІ паведамілі пра гібель грамадзяніна Беларусі ў Грузіі

Рэдакцыя Reform.news · 17 жніўня 2026, 07:59

https://reform.news/be/smi-pavedamili-pra-gibel-gramadzjanina-belarusi-gruzii/

У Грузіі ў раёне населенага пункта Чакві ў Аджарыі пад цягніком загінуў 35-гадовы мужчына. Трагедыя адбылася ўдзень 16 жніўня. Мужчына загінуў на месцы.

МУС Грузіі распачало крымінальную справу па факце гібелі чалавека. Цела мужчыны перададзена на судова-медыцынскую экспертызу.

Афіцыйна грузінскія праваахоўныя органы не называюць грамадзянскую прыналежнасць загінулага, аднак InterpressNews і іншыя грузінскія СМІ са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць, што загінулы быў грамадзянінам Беларусі.

Рэклама

Пакінуць адказ