Reform.news

Украіна ўвяла санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаній

Рэдакцыя Reform.news · 14 жніўня 2026, 21:01

https://reform.news/be/ukraina-vjala-sankcyi-suprac-dzvjuh-belaruskih-kampanij/

Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да дзвюх беларускіх кампаній — ТАА «Ростаграінвест» і ТАА «Трыял Эксперт». Адпаведны ўказ сёння падпісаў Уладзімір Зяленскі, паведамляе Офіс украінскага прэзідэнта.

Абедзве кампаніі зарэгістраваныя ў Мінску. «Ростаграінвест» займаецца аптовым гандлем збожжам, насеннем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёл. На сайце «Трыял Эксперт» пазначана, што кампанія займаецца вытворчасцю, разлівам і транспартаваннем раслінных алеяў.

Украіна лічыць, што кампаніі датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторый Украіны. У санкцыйны пакет увайшлі 28 юрыдычных асоб, 13 марскіх суднаў і 11 грамадзян Расіі.

Рэклама

Пакінуць адказ