У спіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 4 беларусаў
Рэдакцыя Reform.news · 14 жніўня 2026, 14:00
https://reform.news/be/u-spis-jekstrjemista-dadali-jashchje-4-belarusa/МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 4 чалавек.
Сярод іх — былы палітзняволены Сяргей Крук, які выйшаў на волю ў маі 2024 года. Таксама ў спіс дадалі Данііла Штагге, Дзяніса Халайдава і Івана Луніна.
Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6819 прозвішчаў.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
