Украінец перайшоў беларуска-літоўскую мяжу праз сажалку і папрасіў прытулку ў Літве
Рэдакцыя Reform.news · 12 жніўня 2026, 13:55
https://reform.news/be/ukrainec-perajsho-belaruska-lito-skuju-mjazhu-praz-sazhalku-i-paprasi-prytulku-litve/Грамадзянін Украіны ўброд перайшоў сажалку на мяжы паміж Беларуссю і Літвой і папрасіў прытулку ў Літве.
У ноч на 1 жніўня літоўскія памежнікі зафіксавалі незаконнае перасячэнне мяжы каля вёскі Юргоніс Шальчынінкайскага раёна. На камерах было відаць, што чалавек перайшоў уброд сажалку Юргоніс і паспрабаваў выйсці на бераг на тэрыторыі Літвы.
Парушальніка затрымалі. Ім аказаўся 35-гадовы грамадзянін Украіны. Пры сабе ў яго быў дакумент, які сведчыць асобу, паведамляе літоўская памежная служба.
Затрыманага даставілі на памежную заставу і пачалі дасудовае расследаванне. 1 жніўня падчас допыту следчым ён падаў заяву аб прадастаўленні яму прытулку ў Літве. Украінца даставілі ў цэнтр рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадзе.
