Арцыбіскупа Кандрусевіча выпісалі з бальніцы пасля аперацыі
Рэдакцыя Reform.news · 12 жніўня 2026, 10:39
https://reform.news/be/arcybiskupa-kandrusevicha-vypisali-z-balnicy-paslja-aperacyi/Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы пасля аперацыі на сэрцы, паведамляе Katolik.life.
80-гадовага Кандрусевіча шпіталізавалі з-за праблем з сэрцам. Лекары выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт. Пасля паляпшэння стану Кандрусевічу правялі аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя.
У 2024 годзе Кандрусевіч перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы. У 2023 годзе ў яго знайшлі рак.
