Кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп у Гродне
Рэдакцыя Reform.news · 11 жніўня 2026, 19:10
https://reform.news/be/kiro-ca-tralejbusa-straci-prytomnasc-i-rjeza-sja-slup-u-grodne/ДТЗ з удзелам тралейбуса адбылося сёння ў Гродне.
Каля 16:30 тралейбус рухаўся з боку кальцавой развязкі «Гарнавых». На скрыжаванні вуліцы Перамогі і праспекта Янкі Купалы тралейбус урэзаўся ў слуп. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад сутыкненнем 40-гадовы кіроўца страціў прытомнасць.
Медыкі аглядаюць 12 пасажыраў. Цяжкіх траўмаў няма, паведамляе МУС.


