Reform.news

Урадавы бізнес-джэт паляцеў у Бодрум праз Баку

Рэдакцыя Reform.news · 9 жніўня 2026, 18:22

https://reform.news/be/uradavy-biznes-dzhjet-paljace-u-bodrum-praz-baku/

Урадавы бізнес-джэт Canadair CL-600-2B19 Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301PJ сёння раніцай вылецеў з Мінска ў Баку, а затым у турэцкі Бодрум.

Згодна з данымі сэрвісу flightradar42, борт вылецеў з Мінска ў 10:13 MSK і прыбыў у Баку ў 14:36 AZT. Прыкладна праз 40 хвілін самалёт вылецеў са сталіцы Азербайджана і прызямліўся ў аэрапорце турэцкага курорта Бодрум у 17:35 MSK.

Сёлета самалёт тым жа маршрутам лятаў у Бодрум 10 ліпеня. Вядома, што борт выкарыстоўваюць не толькі высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі для камандзіровак, але і члены сям’і Лукашэнкі для асабістых паездак.

Скрыншот сэрвісу flightradar24.com
Рэклама

Пакінуць адказ