Reform.news

Быць вольнымі ды людзьмі звацца — Ціханоўская звярнулася да беларусаў у гадавіну пратэстаў

Рэдакцыя Reform.news · 9 жніўня 2026, 11:34

https://reform.news/be/byc-volnymi-dy-ljudzmi-zvacca-cihano-skaja-zvjarnulasja-da-belarusa-u-gadavinu-pratjesta/

9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх, паводле афіцыйных даных, Аляксандр Лукашэнка набраў 80,1% галасоў. Увечары 9 жніўня тысячы людзей выйшлі на пратэсты.

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у шостую гадавіну пратэстаў.

«Нам па-ранейшаму балюча. І шэсць гадоў — дастаткова доўга, каб стаміцца і засумнявацца, ці мае ўсё гэта сэнс. Але з кожным годам становіцца ўсё больш відавочна: 2020-ты незваротна змяніў Беларусь.

Для мяне 9 жніўня — гэта абяцанне не забыць. Не забыць, што мы — адна нацыя. Не забыць таго самага моманту, калі ў натоўпе з дзясяткаў тысяч чалавек з’явілася адчуванне, што мы здольныя на ўсё. Хтосьці ўсміхаецца, хтосьці падае ваду, людзі клапоцяцца адно пра аднаго. І нас шмат. І мы ўсе хочам аднаго — быць вольнымі ды людзьмі звацца», — заявіла Ціханоўская.

Рэклама

Пакінуць адказ