Кіраўніку аб’яднання беларусаў ва Украіне Францкевічу забаранілі ўезд у Польшчу
Рэдакцыя Reform.news · 7 жніўня 2026, 19:25
https://reform.news/be/kira-niku-ab-jadnannja-belarusa-va-ukraine-franckevichu-zabaranili-ezd-u-polshchu/Аляксея Францкевіча, кіраўніка грамадскага саюза «Білоруська спільнота України», не пусцілі ў Польшчу. Ён спрабаваў уехаць у краіну з Украіны.
«Мяне не ўпусцілі ў Польшчу, пакуль прычыну не патлумачылі, чакаю тлумачэнняў», — напісаў Францкевіч у Facebook. Пазней ён удакладніў, што яму забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў.
Францкевіч ехаў у Варшаву для ўдзелу ў канферэнцыі «Новая Беларусь».
Аляксей Францкевіч — беларускі актывіст, які жыве ва Украіне, заснавальнік украінскага дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь», кіраўнік грамадскага саюза «Білоруська спільнота України».
