Reform.news

У аэрапорце Лейпцыга выявілі дрон з выбухоўкай каля ўкраінскага самалёта

Рэдакцыя Reform.news · 5 жніўня 2026, 12:56

https://reform.news/be/u-ajeraporce-lejpcyga-vyjavili-dron-z-vybuho-kaj-kalja-krainskaga-samaljota/

Аэрапорт Лейпцыга ў ноч на 5 жніўня спыняў працу. Прычынай стала выяўленне беспілотніка. Пра гэта паведамляе Bild.

Падазроны аб’ект быў выяўлены побач з украінскім грузавым самалётам Ан-124. Паводле інфармацыі СМІ, да дрона была прымацаваная «невядомая маса», якая, магчыма, з’яўляецца выбуховым рэчывам з дэтанатарам унутры.

Паліцыя не выключае версію дыверсіі, цяпер вядзецца пошук аператара беспілотніка.

З-за начнога інцыдэнту некалькі самалётаў былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты. Адзін грузавы самалёт быў вымушаны пайсці на другое кола. Неўзабаве пасля гэтага, паводле інфармацыі BILD, прыкладна за 6 кіламетраў ад аэрапорта на вышыні 400 метраў ён сутыкнуўся з пакуль неідэнтыфікаваным аб’ектам. Самалёт прызямліўся ў Гановеры, дзе былі выяўленыя лёгкія пашкоджанні ў пярэдняй частцы.

Фота: Bild
Рэклама

Пакінуць адказ