Сітуацыя ў Беларусі будзе разгледжаная на чарговай сесіі СПЧ ААН
Рэдакцыя Reform.news · 4 жніўня 2026, 11:11
https://reform.news/be/situacyja-belarusi-budze-razgledzhanaja-na-chargovaj-sesii-spch-aan/Сітуацыя ў Беларусі будзе разгледжаная на 63-й сесіі Савета ААН па правах чалавека. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
18 верасня адбудзецца дыялог з Групай незалежных экспертаў па сітуацыі ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. Група выступіць з абноўленай інфармацыяй аб нашай краіне.
Беларусь уключаная ў пункт 4 парадку дня сесіі. СПЧ ААН разам з сітуацыяй у Беларусі разгледзіць становішча ва Украіне ў выніку расійскай агрэсіі, а таксама сітуацыю ў Нікарагуа, Венесуэле, Бурундзі, РФ і Іране.
Сесія СПЧ ААН пройдзе ў верасні—кастрычніку гэтага года.
