Тры гады таму ў гродзенскай турме памёр беларускі мастак, перформер, актывіст і палітвязень Алесь Пушкін
Reform.news · 11 ліпеня 2026, 14:51
https://reform.news/be/try-gady-tamu-grodzenskaj-turme-pamjor-belaruski-mastak-performer-aktyvist-i-palitvjazen-ales-pushkin/Мастак Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы, куды яго прывезлі з турмы. У мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу. Паводле праваабаронцаў і блізкіх, ён быў занадта позна дастаўлены ў шпіталь.
Напрыканцы сакавіка 2021 года Пушкін вярнуўся з Кіева ў Беларусь, ведаючы, што на яго заведзена крымінальная справа. Неўзабаве пасля прыезду быў затрыманы і асуджаны на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму за партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, які Пушкін выставіў у Гродне, і за перформанс, які ён правёў у Кіеве.

Яго мастацтва цяжка аддзяліць ад яго жыцця, якое нагадвала бясконцы перформанс. Ён быў акцыяністам, жывапісцам, графікам, іканапісцам і рэстаўратарам. Яго арыштавалі падчас працы над рэстаўрацыяй палаца ў Жылічах.
Восенню 2026 года плануецца выхад вялікага мастацкага альбома Алеся Пушкіна.
Дапаўняецца і старонка памяці мастака. Сёння там прадстаўлена каля 300 твораў Алеся Пушкіна. У архіўным раздзеле сабраныя інтэрв’ю мастака, даследчыя тэксты, успаміны і матэрыялы пра ягоную творчасць.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
