Нафтавыя аб’екты на поўдні РФ падвергліся атацы беспілотнікаў
Рэдакцыя Reform.news · 10 ліпеня 2026, 08:31
https://reform.news/be/naftavyja-ab-ekty-na-po-dni-rf-padverglisja-atacy-bespilotnika/Сёння ўначы ўдарамі БПЛА былі паражаныя некалькі аб’ектаў нафтавай інфраструктуры на поўдні Расіі.
У Краснадарскім краі чарговы раз быў атакаваны Ільскі НПЗ. На тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар.
У Растоўскай вобласці загарэліся два аб’екты захоўвання нафтапрадуктаў у Азове. Таксама ўзнік пажар у Таганрогу на тэрыторыі марскога порта. Паводле папярэдняй інфармацыі, быў атакаваны тэрмінал кампаніі «Курганнафтапрадукт».
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, сёння былі перахопленыя і знішчаныя 376 украінскіх беспілотнікаў.
