Некалькі раёнаў Жлобіна засталіся без вады праз аварыю на водазаборы
Рэдакцыя Reform.news · 9 ліпеня 2026, 07:57
https://reform.news/be/nekalki-rajona-zhlobina-zastalisja-bez-vady-praz-avaryju-na-vodazabory/У Жлобіне адбылося аварыйнае адключэнне водазабеспячэння.
«На водазаборы «Лебедзеўка» адбылася тэхнічная паломка сістэмы падачы вады. У цяперашні час водазабеспячэнне горада часова прыпынена», — паведамілі сёння рана раніцай у Жлобінскім райвыканкаме.
Былі арганізаваны дзве кропкі падвозу пітной вады.
У горадзе была створана Камісія па надзвычайных сітуацыях.
«У сувязі з тэхнічнай паломкай на водазаборы «Лебедзеўка» і часовым адключэннем водазабеспячэння ў шэрагу раёнаў горада створана Камісія па надзвычайных сітуацыях», — дадалі ў выканкаме.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Андрусеў, сацыяльныя аб’екты кругласутачнага знаходжання забяспечаны вадой. Падвоз арганізаваны бесперапынна.
