Жыхар Гарадзішча ўтапіўся падчас чысткі басейна
Рэдакцыя Reform.news · 8 ліпеня 2026, 10:52
https://reform.news/be/zhyhar-garadzishcha-tapi-sja-padchas-chystki-basejna/У пасёлку Гарадзішча Мінскай вобласці мужчына 1986 года нараджэння ўтапіўся, калі чысціў басейн.
7 ліпеня падчас працы ён упаў у басейн. Цела мужчыны без прыкмет жыцця выявіла і дастала з вады яго знаёмая. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць, паведамляе АСВОД.