У Берліне прайшоў вечар беларускай музыкі і паэзіі на фестывалі ўсходнееўрапейскага мастацтва Ostpol – фотафакт
Reform.news · 6 ліпеня 2026, 19:37
https://reform.news/be/u-berline-prajsho-vechar-belaruskaj-muzyki-i-pajezii-na-festyvali-shodnee-rapejskaga-mastactva-ostpol-fotafakt/У Берліне адкрыўся шматмоўны форум усходнееўрапейскага мастацтва OSTPOL BERLIN Festival. Яго мэта — пераасэнсаваць сувязі паміж мінулым і сённяшнім днём, паміж Усходам і Захадам.


Фестываль адкрыўся беларускім вечарам – з сучаснай паэзіяй, прозай і музыкай беларускіх творцаў, якія жывуць у Берліне. З паэтычных чытанняў паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай, якая расказала пра свой зборнік вершаў «Кровазварот». Кніга выйшла на нямецкай мове ў берлінскім выдавецтве Edition Fototapeta ў перакладзе Ціны Вюншман. Яна распавядае гісторыю жыцця сваёй сям’і на працягу стагоддзя і «доўгі шлях удалечыні ад дома».


Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў «Папяровага голема» па-нямецку, які выйшаў у 2025 годзе ў нямецкім перакладзе Магдалены Фогт у тым жа выдавецтве. У кнізе аўтар разважае, што значыць сёння быць пісьменнікам, эмігрантам, мужчынам, беларусам, еўрапейцам.


Пасля адбыўся жывы канцэрт гурта WTBSK. Гэта сумесны праект Светы Бень і Сяргея Навіцкага.
«Гурт WTBSK са Сьветай Бень выходзіў на сцэну некалькі разоў і зайграў сярод іншага любімую мной песьню пра «Акіян Бэрлін». Дзякуй Марціну Янкоўскаму за ідэю ды мадэрацыю і Ульрыке Альмут Зандыг за выкананьне Юліных вершаў у нямецкім перакладзе», – падзяліўся ўражаннямі Альгерд Бахарэвіч.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
