У Кіеве ў выніку начнога налёту часткова разбураная шматпавярхоўка. Ёсць загінулыя
Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 07:33
https://reform.news/be/u-kieve-vyniku-nachnoga-naljotu-chastkova-razburanaja-shmatpavjarho-ka-josc-zaginulyja/Расія сёння ўначы здзейсніла новы налёт на Кіеў і вобласць.
Як паведамілі ў ДСНС Украіны, у Падольскім раёне зафіксавана трапленне ў 9-павярховы дом. Разбураныя канструкцыі з пятага па дзявяты паверхі.
У 21-павярховым доме таксама адбылося частковае разбурэнне з другога па пяты паверхі.
Пашкоджанні атрымалі яшчэ некалькі жылых дамоў у двух раёнах украінскай сталіцы.
Паводле даных гарадской адміністрацыі, загінулі дзевяць чалавек, 46 пацярпелі.




