Reform.news

Шагалаўская «Прагулка» застаецца ў Мінску да кастрычніка

Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 08:37

https://reform.news/be/shagala-skaja-pragulka-zastaecca-minsku-da-kastrychnika/

Карціна Марка Шагала «Прагулка» будзе экспанавацца ў Мінску да кастрычніка. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Дамоўленасць падоўжыць экспазіцыю была дасягнута ў выніку перамоваў прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі Аляксандра Турчына і Міхаіла Мішусціна.

«Прагулка» знаходзіцца ў калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея РФ. Карціна з красавіка гэтага года экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Рэклама

Пакінуць адказ