Reform.news

Новы прэм’ер-міністр Літвы назваў склад урада

Рэдакцыя Reform.news · 3 ліпеня 2026, 12:39

https://reform.news/be/novy-prjem-er-ministr-litvy-nazva-sklad-urada/

Новы прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус прадставіў склад свайго ўрада. Частка міністраў захавалі свае пасады.

Былая кіраўніца ўрада Інга Ругінене вернецца на пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны.

Таксама Кястуціс Будрыс застанецца міністрам замежных спраў, нягледзячы на чуткі пра яго магчымы сыход, якія цыркулявалі ў літоўскай прэсе ў апошнія тыдні.

«Неабходна, каб у знешняй палітыцы мы не кідаліся з боку ў бок і захоўвалі паслядоўнасць. Лічу, што найбольш прыдатным кандыдатам для гэтага застаецца Кястуціс Будрыс», — растлумачыў сваё рашэнне Сінкявічус, перадае LRT.

Міністрам унутраных спраў стане Марцінас Катэлінас.

Склад урада мяняецца пасля перафарматавання кіроўнай кааліцыі, з якой выключана партыя «Зара Нямунаса». Новую кааліцыю фарміруюць ЛСДП, Саюз дэмакратаў «У імя Літвы» і Саюз сялян, зялёных і Саюза хрысціянскіх сем’яў Літвы. Гэта ўжо трэцяя кааліцыя і трэці ўрад у Літве пасля перамогі сацыял-дэмакратаў на выбарах 2024 года.

Рэклама

Пакінуць адказ