Жыццё як ёсць і на трасянцы: «Купалаўцы» паказалі ў Варшаве спектакль «Наступны прыпынак»
Reform.news · 1 ліпеня 2026, 13:01
https://reform.news/be/zhyccjo-jak-josc-i-na-trasjancy-kupala-cy-pakazali-varshave-spektakl-nastupny-prypynak/29 і 30 чэрвеня «Купалаўцы» завяршылі свой шосты сезон у эміграцыі прем’ерай спектакля «Наступны прыпынак».
Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў паставіў яго паводле твораў Камілы Цень.
Сюжэт спектакля распавядае пра тое, як звычайная кантралёрка грамадскага транспарту Юр’еўна і яе памочнік Гаркавы разблытваюць загадкавае знікненне маладога чалавека Аляксея. Рэжысёр вызначыў жанр свайго спектаклю як «іранічны дэтэктыў». Падзеі разгортваюцца ў працоўных мікрараёнах сучаснага Мінска – парках, кавярні ва ўнівермагу «Беларусь» і на прыпынках грамадскага транспарту Заводскага раёна.
У кнізе ідзе расповед пра сённяшніх людзей, якія жывуць у Мінску, і мы даведваемся пра настроі простых людзей, якія нібыта апалітычныя, але ўсё ж мусяць рабіць нейкія высновы. Аднак ніякіх дэкларатыўных палітычных выказванняў у спектакль адмыслова не закладалася. Рэжысёр прытрымліваецца рамак вызначанага жанру – гэта выключна дэтэктыўная гісторыя. Хоць за іроніяй тут можна шмат чаго ўбачыць.
Каларытная і мова спектаклю, як і у кнігах Цень, – гэта трасянка.
У ролях: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў. За сцэнаграфію адказвала ўкраінская мастачка Міла Гагенка.
Прэм’ера прайшла ў варшаўскім тэатры Potem-o-tem. Увосень «Купалаўцы» абяцаюць невялікі тур па гарадах Польшчы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
