Літва дэнансавала пагадненне аб прыгранічным руху з Беларуссю
Рэдакцыя Reform.news · 30 чэрвеня 2026, 16:15
https://reform.news/be/litva-djenansavala-pagadnenne-ab-prygranichnym-ruhu-z-belarussju/30 чэрвеня Сейм Літвы дэнансаваў пагадненне паміж Літвой і Беларуссю аб парадку паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый, якое так і не ўступіла ў сілу.
Пагадненне прадугледжвала, што жыхары прыгранічных раёнаў Беларусі і Літвы могуць перасякаць мяжу па спецыяльных дазволах на мясцовы прыгранічны рух і знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі суседняй дзяржавы да 90 дзён на працягу паўгода, паведамляе прэс-служба Сейма.
Літва ратыфікавала пагадненне ў 2011 годзе і афіцыйна паведаміла пра гэта беларускаму боку, але дакумент так і не ўступіў у сілу, паколькі Беларусь не накіравала Літве паведамленне аб завяршэнні сваіх унутраных працэдур.
МЗС Літвы палічыла, што, паколькі пагадненне не ўступіла ў сілу на працягу 15 гадоў з дня падпісання, яно страціла актуальнасць для абодвух бакоў і патрабуе дэнансацыі.
