Навальнічны фронт паваліў дрэвы і знёс дахі на ўсходзе Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 29 чэрвеня 2026, 20:01
https://reform.news/be/navalnichny-front-pavali-drjevy-i-znjos-dahi-na-shodze-belarusi/Навальнічны фронт прайшоў па Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
У Бабруйскім раёне пашкоджаныя два дахі і дзевяць аўтамабіляў. У вёсцы Губічы Буда-Кашалёўскага раёна абрынуўся будынак цялятніка. Супрацоўнікі МНС дасталі з-пад завалаў 33 цяляці.
У Гомельскім, Брагінскім і Рэчыцкім раёнах ратавальнікі выязджалі на распілоўку 55 дрэў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, паведамляе МНС.


