«Аэрафлот» пачаў лётаць з Чабаксар у Мінск
Рэдакцыя Reform.news · 29 чэрвеня 2026, 09:40
https://reform.news/be/ajeraflot-pacha-ljotac-z-chabaksar-u-minsk/Сёння адбыўся першы рэйс паміж расійскімі Чабаксарамі і Мінскам. Яго выканала кампанія «Аэрафлот».
Як паведамілі ў прэс-службе сталічнага аэрапорта, рэйс будзе выконвацца два разы на тыдзень: па панядзелках і чацвяргах.
На маршруце будзе задзейнічаны лайнер Airbus A320 у двухкласнай кампаноўцы: эканом і бізнес.
