Reform.news

У Расіі знішчылі 500 кг беларускіх каўбас

Рэдакцыя Reform.news · 26 чэрвеня 2026, 21:01

https://reform.news/be/u-rasii-znishchyli-500-kg-belaruskih-ka-bas/

У Расіі знішчылі 500 кг мясной і малочнай прадукцыі, якую ўвезлі з Беларусі без дакументаў.

Аўтамабіль спынілі ў Бранскай вобласці РФ 22 чэрвеня. Кіроўца растлумачыў, што набыў тавар у адной з крам Гомельскай вобласці. Супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі, што прадпрыемства не ўваходзіць у рэестр, які дае яму права экспартаваць прадукцыю ў Расію. Акрамя гэтага, прадукцыя перавозілася без дакументаў і з парушэннем санітарных нормаў.

Тавар быў утылізаваны. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.

Рэклама

Пакінуць адказ