Reform.news

Моцны землятрус адбыўся ў Венесуэле. Трамп абяцае дапамогу

Рэдакцыя Reform.news · 25 чэрвеня 2026, 08:01

https://reform.news/be/mocny-zemljatrus-adby-sja-venesujele-tramp-abjacae-dapamogu/

Сёння ўначы ў Венесуэле адбыўся моцны землятрус. Паводле даных маніторынгавых службаў, былі зафіксаваныя два штуршкі магнітудай 7,2 і 7,5. Землятрус адчуваўся па ўсёй краіне.

Часовая прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес абвясціла аб увядзенні надзвычайнага становішча. Вядома, што ёсць ахвяры і разбурэнні. Прынамсі 32 чалавекі загінулі і 700 атрымалі раненні. Галоўны аэрапорт краіны “Майкеція” закрыты праз пашкоджанні яго інфраструктуры.

У сацсетках з’явіліся кадры, якія дэманструюць разбурэнні будынкаў і інфраструктуры.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў падтрымку ўраду Венесуэлы.

“Два магутныя землятрусы, якія толькі што абрынуліся на вялікі народ Венесуэлы, абодва маштабныя і прывялі да жахлівай колькасці ахвяр. ЗША гатовыя, жадаюць і здольныя дапамагчы! Я даручыў усім дзяржаўным установам падрыхтавацца да хуткага рэагавання. Мы будзем побач з нашымі новымі і вялікімі сябрамі”, — напісаў ён.

У аналагічным ключы зроблены і заявы Дзярждэпартамента. Там таксама паведамілі, што ўжо мабілізавана група па аказанні дапамогі пры стыхійных бедствах і аператыўная група для дастаўкі і каардынацыі крытычна важнай дапамогі.

Фота: сацсеткі
Фота: сацсеткі
Рэклама

Пакінуць адказ