Каардынацыйная рада новага склікання збярэцца на першае пасяджэнне 19 чэрвеня
Рэдакцыя Reform.news · 17 чэрвеня 2026, 11:40
https://reform.news/be/kaardynacyjnaja-rada-novaga-sklikannja-zbjarjecca-na-pershae-pasjadzhjenne-19-chjervenja/Прызначана дата першага пасяджэння Каардынацыйнай рады чацвёртага склікання. Яно адбудзецца ўвечары 19 чэрвеня.
Як паведамілі ў КР, з дня першага пасяджэння ўступаюць у сілу паўнамоцтвы дэлегатаў КР. Старшынстваваць на першым пасяджэнні будзе Юрый Губарэвіч.
Нагадаем, выбары ў КР прайшлі ў маі. Паводле іх вынікаў у раду прайшлі восем выбарчых суб’ектаў:
- «Кааліцыя Латушкі і «Рух «За Свабоду» (34 мандаты);
- «Еўрапейскі выбар» (11 мандатаў);
- «Хопіць баяцца» (5 мандатаў);
- «Рух «Воля» (10,41%);
- «Аб’яднаная грамадзянская платформа» (6,77%);
- «Наступ» (8 мандатаў);
- «Ваш голас» (4 мандаты);
- «Беларусы дзеяння» (4 мандаты).
