Reform.news

Па дзяржТБ паказалі экс-каліноўца Васіля Верамейчыка ў калоніі

Рэдакцыя Reform.news · 16 чэрвеня 2026, 21:50

https://reform.news/be/pa-dzjarzhtb-pakazali-jeks-kalino-ca-vasilja-veramejchyka-kalonii/

На тэлеканале АНТ паказалі экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, прыгаворанага да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Верамейчык адбывае тэрмін у Шклоўскай калоніі, дзе працуе на лесапілцы. Прапагандысты знялі з ім відэа для рэпартажу пра полк Каліноўскага.

У тым жа рэпартажы паказалі відэа з экс-каліноўцам Максімам Ралько. Ён быў прыгавораны да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер Ралько знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах, куды яго перавялі з калоніі. У рэпартажы сцвярджаецца, што ён напісаў хадайніцтва аб памілаванні.

Нагадаем, Верамейчыка затрымалі ў В’етнаме і экстрадавалі ў Беларусь у лістападзе 2024 года. Яго прыгаварылі да 13 гадоў калоніі. Верамейчык абвінавачваўся ва ўдзеле ў «экстрэмісцкіх фармаваннях», удзеле ў ваенным канфлікце без паўнамоцтваў з боку дзяржавы, удзеле ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», пагрозах і абразах у адрас сілавікоў, Аляксандра Лукашэнкі, суддзяў.

Васіль Верамейчык. Скрыншот відэа
Максім Ралько. Скрыншот відэа
Рэклама

Пакінуць адказ