Reform.news

Выйшаў фотаальбом Анатоля Клешчука са здымкамі святых азёраў

Reform.news · 9 чэрвеня 2026, 00:11

https://reform.news/be/vyjsha-fotaalbom-anatolja-kljashchuka-sa-zdymkami-svjatyh-azjora/

У выдавецтве «Беларусь» выйшаў фотаальбом вядомага беларускага фатографа Анатоля Клешчука (1957—2023).

Кніга – вынік яго творчых вандровак. З пачатку 2000-х гадоў майстар фатаграфіі захапіўся пошукам святых азёр у Беларусі.

Выданне адлюстроўвае незабыўныя вобразы гэтых водных жамчужын з розных куточкаў краіны.

Кніга выйшла на трох мовах. Яе можна купіць у крамах «Белкніга», «Акадэмкніга», інтэрнэт-крамах «Оz.by» і «Wildberries.by».

З 1993 года Анатоль Кляшчук працаваў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда». Зладзіў больш за 30 персанальных выстаў, выдаў некалькі фотаальбомаў — «Пад небам Беларусі», «Чарнобыль», «Чарнобыль 1986—2006. Жыць з трагедыяй», «Беларусь. Зямля песняроў», «Карагод беларускіх абрадаў». Акрамя прыродных матываў любіў фатаграфаваць вёску і беларускія мястэчкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ