Лукашэнка паляціць у Казахстан
Рэдакцыя Reform.news · 27 мая 2026, 19:37
https://reform.news/be/lukashjenka-paljacic-u-kazahstan/Аляксандр Лукашэнка 28–29 мая здзейсніць рабочы візіт у Астану, паведамляе яго прэс-служба. 28 мая ён выступіць на пленарным пасяджэнні V Еўразійскага эканамічнага форуму, галоўная тэма якога — «ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект».
«Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю беларускага боку па пытаннях тэхналагічнай кааперацыі ў рамках ЕАЭС і ўкаранення штучнага інтэлекту ў рэальным сектары эканомікі, прывядзе прыклады айчыннага досведу ў гэтай сферы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
29 мая адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, парадак дня якога ўключае каля 20 пытанняў. Саміт пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё міжнароднага гандлю, супрацоўніцтва з партнёрамі ЕАЭС, выкарыстанне штучнага інтэлекту, пытанні мытнага заканадаўства і рэалізацыю кааперацыйных праектаў.
