Reform.news

Падлеткаў падазраюць у крадзяжы чатырох матацыклаў у Маладзечне

Рэдакцыя Reform.news · 26 мая 2026, 09:47

https://reform.news/be/padletka-padazrajuc-u-kradzjazhy-chatyroh-matacykla-u-maladzechne/

УУС Мінаблвыканкама адчыталася пра раскрыццё крадзяжу чатырох матацыклаў у Маладзечне. Паводле версіі міліцыі, яго здзейснілі чатыры падлеткі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.

“Падлеткі з дапамогай балтарэза перакусілі дужку замка і адчынілі вароты стаянкі. Тэхніку перацягнулі спачатку ў бліжэйшую вёску, а затым кожны выбраў сабе транспарт, які спадабаўся”, — гаворыцца ў паведамленні УУС.

Узбуджаная крымінальная справа. Адзін з выкрадальнікаў паведаміў, што збіраўся разабраць матацыкл і прадаць яго на запчасткі.

Фота: УУС Мінаблвыканкама
Фота: УУС Мінаблвыканкама
Фота: УУС Мінаблвыканкама
Рэклама

Пакінуць адказ