У МЗС РФ заявілі, што вядуць перапіску з Украінай праз Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 25 мая 2026, 11:41
https://reform.news/be/u-mzs-rf-zajavili-shto-vjaduc-perapisku-z-ukrainaj-praz-belarus/Расія і Украіна вядуць дыпламатычную перапіску праз Мінск. Пра гэта РИА «Новости» заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.
«Па прававых і консульскіх пытаннях дыпламатычная перапіска вядзецца галоўным чынам праз Мінск, дзе працуе пасольства Украіны», – сказаў ён.
Ён таксама падзякаваў беларускаму боку за садзейнічанне ў дадзеных кантактах.
Год таму ў красавіку Палішчук ужо выступаў з падобнымі заявамі. Тады ён казаў, што ў Мінску дзейнічае «канал нотнай перапіскі, галоўным чынам, па прававых і консульскіх пытаннях».