Падлетак патануў на возеры ў Мазырскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 17 мая 2026, 13:56
https://reform.news/be/padletak-patanu-na-vozery-mazyrskim-rajone/15-гадовы хлопец патануў на возеры ў Мазырскім раёне. Трагедыя адбылася ўчора каля вёскі Дразды. Работнікі АСВОД выявілі цела на адлегласці каля 10 метраў на глыбіні каля 3 метраў.
Меркавана кампанія падлеткаў адпачывала на беразе возера недалёка ад вёскі ў месцы, забароненым для купання. Хлопец пайшоў купацца, скочыў у ваду і на паверхні не з’явіўся. На пошукі былі накіраваныя службы выратавання, паведамілі ў прэс-службе АСВОД.

