Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі падтрымку беларускіх СМІ
Рэдакцыя Reform.news · 14 мая 2026, 17:42
https://reform.news/be/cihano-skaja-i-fon-djer-ljaen-abmerkavali-padtrymku-belaruskih-smi/Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен у Ахене. Лідарка беларускіх дэмсіл заклікала захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ, грамадзянскіх, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў.
Працяг фінансавання праграм падтрымкі для беларускіх арганізацый, журналістаў і дэмакратычных ініцыятыў абмяркоўваецца цяпер у Еўрасаюзе, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
«Беларускія незалежныя медыя, праваабаронцы, адукацыйныя і культурніцкія ініцыятывы працягваюць працаваць і данасіць праўду да беларусаў нягледзячы на ціск, рэпрэсіі і выгнанне. Вельмі важна, каб Еўрапейскі Саюз працягваў гэтую падтрымку», — заявіла Ціханоўская.
