Reform.news

Сенат ЗША зацвердзіў новага кіраўніка ФРС

Рэдакцыя Reform.news · 14 мая 2026, 10:20

https://reform.news/be/senat-zsha-zacverdzi-novaga-kira-nika-frs/

Сенат ЗША зацвердзіў новага кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы. Ім стане 56-гадовы Кевін Уорш. Раней яго кандыдатуру вылучыў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

За Уорша прагаласавалі 54 сенатары, супраць — 45.

Паўнамоцтвы цяперашняга кіраўніка ФРС Джэрома Паўэла заканчваюцца 15 мая. Як і Уорш, ён быў вылучаны Трампам. Аднак падчас другога тэрміну Трамп неаднаразова крытыкаваў Паўэла за яго палітыку, у прыватнасці нежаданне зніжаць ключавую стаўку.

Уорш у 2006-2011 гадах быў членам савета кіраўнікоў ФРС. Да гэтага працаваў у інвестыцыйным банку Morgan Stanley, пасля чаго быў эканамічным дарадцам 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша.

Рэклама

Пакінуць адказ