Беларусь і Шры-Ланка рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб авіязносінах
Рэдакцыя Reform.news · 13 мая 2026, 18:20
https://reform.news/be/belarus-i-shry-lanka-ryhtujucca-padpisac-pagadnenne-ab-avijaznosinah/Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўхваляе праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Шры-Ланкі аб паветраных зносінах. Дакумент стане асновай для перамоваў паміж бакамі.
На іх правядзенне і падпісанне выніковага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Сёння паведамлялася, што Шры-Ланка зробіць візы бясплатнымі для беларусаў з 25 мая.
