Reform.news

Восем краін далучыліся да санкцый ЕС супраць Беларусі і Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 13 мая 2026, 12:24

https://reform.news/be/vosem-krain-daluchylisja-da-sankcyj-es-suprac-belarusi-i-rasii/

Еўрапейская рада паведаміла пра далучэнне васьмі краін да апошніх санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі.

Сваю палітыку ў адпаведнасць з рэгламентам ЕС прывядуць Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна.

Нагадаем, у рамках 20-га пакета санкцый быў пашыраны пералік тавараў, забароненых да паставак у Беларусь, а таксама пералікі тавараў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю і абмежаваныя да транзіту праз Беларусь. Таксама былі ўведзены абмежаванні на аказанне шэрагу паслуг, імпарт асобных тавараў, уведзены забароны на здзелкі з пастаўшчыкамі паслуг у сферы крыптаактываў і здзелкі з беларускімі крыптаактывамі.

Рэклама

Пакінуць адказ