Reform.news

МАРГ прызнаў Wildberries, OZON і «Белпошту» дамінантамі на двух рынках

Рэдакцыя Reform.news · 13 мая 2026, 07:52

https://reform.news/be/marg-pryzna-wildberries-ozon-i-belposhtu-daminantami-na-dvuh-rynkah/

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала Wildberries, OZON і «Белпошту» дамінантамі на двух рынках.

Wildberries (ТАА «ИМВБРБ») і OZON (ТАА «ОЗОН Маркет Бел» і ТАА «Интернет Решения») прызнаныя дамінантамі па таварнай пазіцыі «паслугі ўладальнікаў інтэрнэт-пляцовак».

РУП «Белпошта» ў сваю чаргу прызнана дамінантам па таварнай пазіцыі «паслугі прадастаўлення доступу да адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і захоўвання даных пра перамяшчэнне рэгістраваных паштовых адпраўленняў».

Цяпер для іх устаноўлены спосаб цэнавага рэгулявання. Яны павінны выконваць парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў, інакш кажучы, іх тарыфы павінны быць абгрунтаванымі.

Рэклама

Пакінуць адказ