КДК прапануе скардзіцца на дарогі
Рэдакцыя Reform.news · 11 мая 2026, 20:16
https://reform.news/be/kdk-prapanue-skardzicca-na-darogi/Камітэт дзяржкантролю правядзе «гарачую лінію» па пытаннях рамонту і ліквідацыі дэфектаў на аўтамабільных дарогах.
«Гарачая лінія» будзе працаваць 12 мая з 9:30 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Па кароткім нумары 191 можна паведаміць пра:
- нездавальняльны стан дарожнага пакрыцця рэспубліканскіх і мясцовых аўтадарог пасля зімы,
- факты няякаснага або несвоечасовага правядзення рамонту аўтадарог;
- непрыбранае смецце ўздоўж трас і на абочынах, ненавядзенне парадку на прылеглых да дарог тэрыторыях.
Скаргі можна таксама адправіць у чат-бот тэлеграм-канала КДК.
