Reform.news

У Літву праз лішняе паліва не прапусцілі 20 грузавікоў і два аўтобусы

Рэдакцыя Reform.news · 7 мая 2026, 12:13

https://reform.news/be/u-litvu-praz-lishnjae-paliva-ne-prapuscili-20-gruzaviko-i-dva-a-tobusy/

З 3 мая ў Літве дзейнічае забарона на ўвоз больш як 200 літраў паліва ў баках транспартных сродкаў, якія ідуць з Беларусі і Расіі.

За першыя тры дні дзеяння абмежаванняў літоўскія мытнікі не прапусцілі 20 грузавікоў і два аўтобусы.

Як паведамляе Delfi, 3 мая мяжу не змаглі перасекчы 16 грузавікоў, 4 мая — 1 грузавік і два аўтобусы, 5 мая — яшчэ тры грузавікі.

Рэклама

Пакінуць адказ