Reform.news

У Брэсце пераплавілі аскепкі з палёў расійскай вайны супраць Украіны для помніка ў Маскве

Рэдакцыя Reform.news · 6 мая 2026, 15:26

https://reform.news/be/u-brjesce-peraplavili-askepki-z-paljo-rasijskaj-vajny-suprac-ukrainy-dlja-pomnika-maskve/

У Брэсцкай вобласці прайшла цырымонія пераплаўкі манет для помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў» на Паклоннай гары ў Маскве. У сплаў з амаль 12 мільёнаў манет увайшлі аскепкі з палёў вайны супраць Украіны, якую Расія называе «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», а таксама крыжыкі загінулых. Пра гэта паведаміў паралімпіец Аляксей Талай, чый фонд рэалізуе праект, піша ТАСС.

«Важны момант у тым, што гэта 10-12 млн манет, аскепкі з палёў СВА, крыжыкі загінулых хлопцаў у гэтым сплаве», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, манеты збіралі на працягу 5 гадоў ад расійскіх і беларускіх сем’яў, жыхароў краін СНД і суайчыннікаў за мяжой. Гэта трэці помнік у рамках праекта. Першы быў усталяваны ў Мінску ў 2022 годзе з 130 тысяч манет, другі — у Брэсце ў 2024 годзе з паўмільёна манет. У 2025 годзе на Паклоннай гары адкрылі манумент з 5 мільёнаў манет.

Рэклама

Пакінуць адказ