Reform.news

Плыт з беларускімі цыгарэтамі прыплыў у Латвію

Рэдакцыя Reform.news · 27 красавіка 2026, 22:43

https://reform.news/be/plyt-z-belaruskimi-cygarjetami-pryply-u-latviju/

У нядзелю, 26 красавіка, латвійскія памежнікі вылавілі з Дзвіны плыт з цыгарэтамі, які прыплыў з Беларусі.

Памежны патруль заўважыў падазроны прадмет у рацэ ў раёне вёскі Піедруя. Падплыўшы да яго на лодцы, памежнікі высветлілі, што гэта восем звязаных паміж сабой пакетаў з цыгарэтамі.

50 тысяч цыгарэт NZ Gold і 30 тысяч цыгарэт Queen Superslim перадалі паліцыі. Распачата крымінальная справа.

Рэклама

Пакінуць адказ