Reform.news

60 грамадзян Беларусі вывезены з Лівана бортам МНС РФ

Рэдакцыя Reform.news · 24 красавіка 2026, 13:14

https://reform.news/be/60-gramadzjan-belarusi-vyvezeny-z-livana-bortam-mns-rf/

60 грамадзян Беларусі, “якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за абвастрэння абстаноўкі ў Ліване”, былі эвакуіраваны ў Маскву бортам МНС Расіі. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, 21 красавіка па даручэнні Уладзіміра Пуціна спецборт МНС даставіў у Бейрут каля 28 тон расійскай гуманітарнай дапамогі. Зваротным рэйсам у Маскву былі вывезены 67 грамадзян Расіі і 60 грамадзян Беларусі.

Рэклама

Пакінуць адказ