Мінгарсуд пачынае завочны працэс у дачыненні да чатырох чалавек
Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 10:36
https://reform.news/be/mingarsud-pachynae-zavochny-pracjes-u-dachynenni-da-chatyroh-chalavek/Мінскі гарадскі суд у парадку спецвытворчасці пачынае разглядаць справу ў дачыненні да чатырох чалавек.
Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, сёння завочна пачынаюць судзіць Андрэя Балмакова, Яўгенію Тачыцкую, Кацярыну Астрову, Антаніну Найдовіч.
Усім ім інкрымінавана ч. 2 арт. 361-4 (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”), а Антаніне дадаткова – арт. 369 (“Абраза прадстаўніка ўлады”) Крымінальнага кодэкса.
Яўгенія Тачыцкая ўжо была завочна асуджана па справе пра падрыў самалёта ДРЛА А-50 на аэрадроме Мачулішчы.
