Калас прыехала ў Кіеў на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза
Рэдакцыя Reform.news · 31 сакавіка 2026, 08:55
https://reform.news/be/kalas-pryehala-kie-na-sustrjechu-kira-niko-mzs-e-rasajuza/Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Кая Калас прыбыла ў Кіеў, дзе сёння адбудзецца сустрэча ў міністэрскім фармаце.
“Прыемна сёння знаходзіцца ў Кіеве разам з міністрамі замежных спраў еўрапейскіх краін. Кожны візіт — гэта моцны напамін пра мужнасць і стойкасць Украіны. Еўропа на вашым баку. Мы працягнем аказваць ваенную, фінансавую, энергетычную і гуманітарную падтрымку. І мы зробім усё магчымае, каб забяспечыць поўную адказнасць за злачынствы Расіі”, – пракаментавала яна пачатак візіту.
У ходзе візіту міністры наведаюць Бучу. Таксама ў Кіеве адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС і Украіны. У межах візіту прадстаўнікі ЕС перададуць энергетычнае абсталяванне Украінскім чыгункам.
