У вёсцы пад Лоевам упаў дрон — «Флагшток»
Рэдакцыя Reform.news · 26 сакавіка 2026, 12:19
https://reform.news/be/u-vjoscy-pad-loevam-upa-dron-flagshtok/Днямі ў адной з вёсак на поўдзень ад Лоева, каля мяжы з Украінай, у агарод мясцовага жыхара ўпаў беспілотнік. Паводле інфармацыі «Флагштока», дрон быў расійскім, ён не выбухнуў пры падзенні.
Беспілотнік вывезлі спецыяльныя службы. Дакладны час і месца інцыдэнту невядомыя.
Увечары 25 сакавіка Украіна абвясціла паветраную трывогу на мяжы з Беларуссю з-за лятальнага апарата ў раёне Брагіна. Як высветлілася пазней, у гэтым раёне знаходзіўся не расійскі беспілотнік, а беларускі верталёт Мі-24, які патруляваў мяжу.
24 сакавіка, пры расійскім удары па Украіне, некалькі расійскіх беспілотнікаў заляцелі ў паветраную прастору Беларусі.
