Reform.news

ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь

Рэдакцыя Reform.news · 25 сакавіка 2026, 11:25

https://reform.news/be/es-pracjagne-padtrymlivac-djemakratychnuju-suverjennuju-i-nezalezhnuju-belarus/

Еўрасаюз працягне падтрымліваць дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, размешчанай у сетцы Х з нагоды 108-й гадавіны абвяшчэння БНР.

“У Дзень Волі Беларусі мы пацвярджаем салідарнасць ЕС з народам Беларусі.

Беларусы адзначаюць абвяшчэнне незалежнасці ў 1918 годзе і сваю нязменную прыхільнасць свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве.

ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь”, – заявілі ў знешнепалітычным ведамстве ЕС.

Рэклама

Пакінуць адказ