Reform.news

Невядомы аб’ект упаў і выбухнуў недалёка ад беларускай мяжы ў Літве

Рэдакцыя Reform.news · 23 сакавіка 2026, 18:02

https://reform.news/be/nevjadomy-ab-ekt-upa-i-vybuhnu-nedaljoka-ad-belaruskaj-mjazhy-litve/

У Варэнскім раёне Літвы ўпаў і выбухнуў невядомы лятальны аб’ект, магчыма, дрон. Гэта адбылося каля возера Лавісас, якое размешчана ў 15–20 км ад беларускай мяжы.

«Паводле папярэдніх дадзеных, аб’ект (магчыма, дрон) гэтай ноччу перасёк мяжу Літвы і ўпаў у Варэнскім раёне, каля возера Лавісас», — цытуе BNS паведамленне Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі.

З якой краіны заляцеў аб’ект, не паведамляецца.

На месцы бачныя абломкі. Працуюць паліцыя і пажарна-выратавальныя службы.

Паводле інфармацыі LRT, дрон упаў ноччу каля 3:04 па літоўскім часе. На відэа, якое ёсць у распараджэнні рэдакцыі, чутны гук лятучага аб’екта, праз некалькі секунд раздаецца выбух.

Возера Лавісас. Скрыншот Google Maps
Рэклама

Пакінуць адказ