Reform.news

Стала вядома, дзе будуць сустракаць вызваленых палітвязняў у Вільнюсе

Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 19:33

https://reform.news/be/stala-vjadoma-dze-buduc-sustrakac-vyzvalenyh-palitvjaznja-u-vilnjuse/

Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі паведаміў, дзе будуць сустракаць вызваленых палітвязняў у Вільнюсе. Кропка сустрэчы будзе тут, на рагу вуліц Želvos і Deltuvos.

Паводле яго слоў, частка з іх зараз знаходзіцца на шляху ў Літву, валанцёры і каардынацыйны штаб гатовыя да прыёму людзей.

Нагадаем, сёння ў Беларусі вызвалілі 250 палітвязняў у межах пагаднення з ЗША. 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны, яшчэ 15 накіраваны ў Літву.

Рэклама

Пакінуць адказ